Белорусский фольклор

Белорусский фольклор

Змест:

1. Уводзіны……………………………………………2

2. Беларуская вусна-паэтычная творчасць……….3

3. Каляндарна-абрадавая паэзія……………………4

4. Замовы……………………………………………...5

5. Прыказкі і прымаўкі……………………………...6

6. Загадкі………………………………………………7

7. Казкі………………………………………………...7

8. Легенды і паданні…………………………………8

9. Анекдоты, жарты, гумарэскі…………………..10

10. Прыпеўкі………………………………………..10

11. Пазаабрадавыя песні…………………………..11

12. Балады…………………………………………...11

13. Народны тэатр………………………………….12

14. Заключэнне……………………………………..13

15. Прыклады……………………………………….14

16. Спіс літаратуры………………………………..18

Ёсць ў простай яго [селяніна] думцы, ў шчырай

наіўнай ноце яго песні, у яе прыродных танах якаясь

невядомая любасць, чароўная сіла, якая прымушае шыбка

біцца сэрца; захапляе, уракае, нават самой прастатой

цешыць.

Аляксандр Рыпінскі.

Уводзіны.

Яшчэ задоўга да таго, калі мастацкае слова было зафіксавана ў помніках

пісьменнасці, народ выяўляў свае настроі і думы ў песнях, казках, легендах

і паданнях, якія былі першымі праявамі яго мастацкай творчасці. Песні,

казкі, паданні на працягу многіх гадоў і стагоддзяў свайго бытавання

перадаваліся, станавіліся выдатнымі творамі мастацтва. Ў іх адлюстроўваліся

ўсе найважнейшыя асаблівасці народнага жыцця з самых далёкіх часоў:

барацьба чалавека з прыроднай стыхіяй, яго мары, меркаванні, любоў да

радзімы і нянавісць да ворагаў, глыбокі антымізм.

Многія фальклорныя творы ствараліся і бытавалі пры пэўных акалічнасцях –

у час свят, працы. Яны суправаджалі працоўную дзейнасць чалавека (працоўныя

песні), дапамагалі ў выхаванні дзяцей (песні-калыханкі, дзіцячыя песні,

загадкі, казкі), перадавалі новым пакаленням жыццёвы вопыт і мудрасць

(легенды, паданні, прымаўкі, прыказкі і інш.). Пашыраючыся і ў пазнейшы

час, фальклорныя творы ўплывалі нават на развіцце пісьмовай літаратуры.

Вусная паэзія народа заўсёды жывіла паэзію і літаратараў, і пісьменнікаў,

была невычэрпнай крыніцай ідэй, вобразаў, спосабаў мастацкага адлюстравання

жыцця беларускага народа.

Вусная народная творчасць – важнейшая частка духоўнай культуры народа –

надзвычай добра захавалася не толькі ў памяці беларусаў, але і ў актыўным

бытаванні, адыграла вялікую ролю ў нацыянальнай самасвядомасці, ў развіцці

літаратуры і мастацтва; яна плённа ўплывае і сёння на працэсы нацыянальнага

адраджэння. Тэрмін фальклор, які ўзнік у сярэдзіне XIX ст., у перакладзе

азначае народная мудрасць. Фальклор у яго вузкім, філалагічным значэнні –

адзін з відаў народнага мастацтва, які адлюстроўвае рэчаіснасць у вобразах,

створаных пры дапамозе паэтычных слоў. Фальклорны працэс заўсёды адбываецца

ў межах традыцыі, абапіраецца на папярэдні вопыт, выкарыстоўвае мастацкія

каштоўнасці, якія належаць усяму народу. Фальклор узнік раней, чым

пісьменнасць і, натуральна, бытаваў толькі ў вуснай перадачы. Або і са

з’яўленнем пісьменнасці доўгі час перадача з вуснаў у вусны таксама была

адзіным шляхам распаўсюджвання фальклору. Але народ знаёміўся не толькі з

песняй, казкай, прыказкай, прымаўкай, легендай, але і з узорамі лепшай

пісьмовай літаратуры. Калектыўнасць, вуснае бытаванне, варыянтнасць – рысы,

уласцівыя толькі фальклору і якімі ён прынцыпова адрозніваецца ад мастацкай

літаратуры. Фальклорныя творы адрозніваюцца ад твораў пісьмовай літаратуры

і некаторымі асаблівасцямі мастацкай формы. Гэта ў першую чаргу традыцыйная

паэтыка, выпрацаваная народам на працягу стагоддзяў. Традыцыйная народная

сімволіка, разнастайныя формы, пастаянныя эпітэты, метафары, параўнанні і

іншыя віды тропаў, асаблівасці кампазіцыі надаюць вуснай паэзіі спецыяльны

каларыт. Гэтыя мастацкія сродкі характэрны і для старадаўніх класічных форм

народнай творчасці, і для многіх твораў, што ўзнікаюць у наш час, хаця,

бясспрэчна, паэтыка сучаснага фальклору набывае і новыя рысы. Фальклор нясе

ідэі справядлівасці і сацыяльнай роўнасці, перадае адносіны народа да

важнейшых падзей, выказвае цікавасці працоўных. Творы адлюстроўвалі і

ўслаўлялі барацьбу супраць прыгнёту, супраць іншаземных захопнікаў. У

творчасці кожнага народа ёсць свае непаўторныя рысы, якія ўтвараюць

народную спецыфіку фальклора. Разам з тым многія творы, складзеныя рознымі

народамі, падобныя. Прычынамі такога падабенства з’яўляюцца агульнасць

законаў развіцця чалавечага мыслення, свядомасці людзей і мастацкай

творчасці, асабліва ў падобных умовах жыцця.

Беларуская вусна-паэтычная творчасць

Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць таксама мае шмат агульнага

з творчасцю іншых народаў свету і ў той жа час уносіць у сусветную

скарбніцу народнай паэзіі свой пэўны ўклад, канкрэтнае значэнне якога

становіцца відавочным пры разглядзе асноўных этапаў развіцця беларускага

фальклору і асобных яго жанраў.

Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць прадстаўлена амаль усімі

жанрамі: каляндарная і сямейна-абрадавая паэзія, казкі, паданні і легенды,

прыказкі і прымаўкі, загадкі, замовы, народны тэатр у розных яго відах,

сацыяльна-бытавая лірыка. Не было ў беларускім фальклоры такіх твораў, як

быльны або думы, спецыфічных для рускага і ўкраінскага фальклору. Але

беларускі народ таксама стварыў свой гераічны і гістарычны эпас, які хаця і

не набыў адзінай жанравай формы, аднак даволі поўна адлюстроўваў многія

гераічныя старанні нашага мінулага. Нацыянальны каларыт беларускаму

фальклору надаюць паэтычныя вобразы волатаў і асілкаў, асобныя мастацкія

сродкі, паэтычная мова. Фальклор з’явіўся першай паэтычнай школай многіх

выдатных пісьменнікаў. Творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я.

Лучыны, А. Гурыновіча, М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа і многіх іншых

вядомых беларускіх паэтаў і празаікаў непарыўна звязана з народнай паэзіяй

і па сутнасці выкарыстана з яе. І вось што гаварыў Я. Купала аб фальклоры:

“Кнігі абудзілі маю фантазію… Але больш за ўсё, я думаю, зрабілі на мяне

ўплыў беларускія народныя казкі, якія я чуў у маленстве… Не толькі

блізкасць да народа, з якім я падзяляў і гора, і радасць, але і народная

торчасць, з якой я знаёміўся, слухаючы ад блізкіх мне людзей казкі і інш.,

безумоўна рабіла на мяне свой уплыў у сэнсе развіцця фантазіі.”

Беларуская вусна-паэтычная творчасць глыбока і ўсебакова раскрывае веліч

мастацкага генія народа, прыгажосць яго маральнага аблічча, высакароднасць

ідэалаў, самаадданую барацьбу за іх ажыццяўленне. Разам з іншымі відамі

народнага і прафесійнага мастацтва яна з’яўляецца важнейшым духоўным

набытам нацыі, адным са сродкаў выхавання яе сама-свядомасці.

Падзяліць вусныя народныя творы па часе іх з’яўлення немагчыма, бо ў

адным і тым жа творы можна знайсці нешта ад розных часоў, сувязь самой

мінуўшчыны з цяперашнім жыццём. Таму лепш разглядаць паасобна віды вуснай

народнай творчасці.

Каляндарна-абрадавая паэзія

Каляндарна-абрадавая паэзія – від фальклору, які суправаджаў аграрныя

святы і працу земляроба на працягу гаспадарчага года. Вытокі каляндарна-

абрадавай паэзіі – у родавым грамадстве. У самым старажытным пласце

каляндарных абрадаў, павер’яў, песень ужо адбіўся культ Сонца. Не выпадкова

і найбольшыя земляробчыя ўрачастасці, святкаванні, у першую чаргу каляды,

купалле, прыпадалі на зімовае і летняе сонцастаянне. Назіранні старажытнага

чалавека над кругазваротам сонца, зменамі ў прыродзе, біялагічнымі цыкламі

раслін склаліся ў цэлую сістэму поглядаў, якія знайшлі выяўленне ў аграрна-

магічных абрадах, павер’ях, каляндарных прыкметах, прыказках, песнях.

Чалавек першабытнага грамадства імкнуўся разгадаць таямніцы прыроды,

паўплываць на іх дзеля захавання роду, каб забяспечыць аснову дабрабыту

сям’і – вырасціць і сабраць ураджай, захаваць статак, спадзяваўся дасягнуць

гэтага заклінаннем, магічным словам, абрадавым рытуалам. З развіццём

грамадства каляндарна-абрадавая паэзія шырока адлюстроўвала ў сабе

працоўную дзейнасць земляроба, маральна-этычныя ўяўленні народа, паэтычны

погляд на свет, прыроду, чалавека.

Паэзія беларускага земляробчага календара ўключае звыш 20-ці жанравых і

групавых песенных разнавіднасцей. Яна буйна развівалася, добра захавалася і

складае своеасаблівы феномен беларускай нацыянальнай паэтычна-песеннай

культуры. Цыклізацыя каляндарна-абрадавай паэзіі абумоўлена кругазваротам ў

прыродзе, чаргаваннем пор года. У паэзіі беларускага земляробчага календара

вылучаюцца чатыры вялікія цыклы: веснавы, летні, асенні, зімовы. Кожная

пара года, кожны сезонна-вытворчы перыяд мелі адпаведныя абра-ды, звычаі,

павер’і, песеннае суправаджэнне. Агульнай у іх была шырокая аграрная

аснова, мэтавая ўстаноўка, паасобныя матывы, што вынікалі з яе. Усе

каляндарныя абрадава-песенныя комплексы былі прасякнуты думкай аб будучыні

роду, сям’і, клопатам пра тое, каб у найспрыяльнейшы час засеяць ніву,

вырасціць і захаваць ад стыхій ураджай, зберагчы статак ад паморку і дзікіх

звяроў, у пару сабраць плён. Аднак толькі гэтай, галоўнай, функцыяй змест

каляндарна-абрадавай паэзіі не вычэрпваўся. Мела яна і гулліва-пацешлівае

прызначэнне, а таксама немалое эстэтычнае значэнне.

Зімовы перыяд у сялянскім каляндары меў падрыхтоўчы характар. Абрады і

песні зімовага цыкла былі накіраваны на тое, каб загадзя, наперад

паўплываць на будучы ўраджай, захаваць азімыя пасевы, рунь на палях.

Веснавыя абрады і песні павінны былі асвячаць сабою асабліва адказны

Страницы: 1, 2, 3



Реклама
В соцсетях
рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать