звяртаючыся да нябожчыка як да жывога. Калі вярталіся дадому, то пачыналі
памінальную вячэру.
Стол на Дзяды ахопліваў ледзь не ўсю нацыянальную кухню. Разам з
абавязковымі рытуальнымі стравамі гатавалі ласункі якія былі асабліва
любімыя ў памёрлых сваякоў. Пачыналі вячэру часцей за ўсё тады, калі
надыходзіў час запальваць агонь. Апраналіся па-святочнаму, засцілалі стол
белым абрусам. Гаспадар хаты ці старэйшы ў сям'і, запаліўшы свечку,
прымацоўваў яе каля абразоў ці ставіў на стол і чытаў малітву. У народзе
падрымліваецца вера, што душы продкаў нябочна прысутнічауць у хаце, для іх
проста на стол, на акно ў асобную пасудзіну ў самым пачатку адліваецца
гарэлка і адкладваецца ад кожнай стравы.
Як і на звычайных памінках, стоя вельмі часта пачыналі з куцці. Потым
гаспадар падымаў чарку, памінаў нябожчыкаў, жадаў жывым прыждаць наступных
Дзядоў. Застолле праходзіла ва ўспамінах памершых добрым словам, і добрым
словам стараліся гаварыць толькі на сумныя тэмы. Сядзелі за сталом доўга.
Гаварылі: "Трэба і паплакаць, і пашкадаваць пакойнічкаў, то яны нас не
забудуць". Стол, як правіла, пакідалі непрыбранным - для падмацавання сіл
памёршых, толькі засцілалі яго зверху абрусам. Так адзначаліся "Дзяды"
раней і зараз.
НАРАДЖЭННЕ 1 ХРЭСБІНЫ ДЗІЦЯЦІ.
Пры набліжэнні родаў жанчына імкнулася, каб пра гэта ведалі як мага
менш людзей. Калі ў гаспадарцы мелася іншая будына, то жанчына ішла туды.
Калі свабоднай будыны не было, то роды праходзілі ў хаце. На гэты час муж
выправаджваў усіх з хаты. Даваў ім работу і наказваў хутка не вяртацца
дадому. Рабіліся захады, каб пра наступленне родаў не даведаліся дзяўчаты.
Калі ж здаралася такая неспадзёўка дзяўчына ўваходзіла ў хату ў час родаў,
яна павінна была расплясці касу, набраць у рот вады і даць парадзісе выпіць
са свайго роту - інакш роды пройдуць вельмі цяжка і ўсе абвінавацяць у
гэтым дзяўчыну.
Роды адбываліся ўзімку ў хыце, улетку - у выраўнях, хлявах, гумнах.
Бывала, што ў час родаў родзініца звярталася ў хату сваіх бацькоў і там
жыла пасля родаў шэсць-восем дзён. Да парадзіхі звалі бабку-павітуху, па
якую ішоў муж або замужная жанчына. Адпраўляючыся да павітухі, адразалі
акрайчык хлеба, пасыпалі яго соллю і бралі з сабой. Па прыходзе да бабкі-
павітухі гаварылі: "Хадзі, бабулічка, к нам. Нешта нашай маладусі ня дужа
ладна дзелаецца." Накіроўваючыся да парадзіхі, бабка брала з сабой пірог
або кавалачак хлеба. Бабка выконвала як рацыянальныя заходы да парадзіхі
так выкарыстоўвала і розныя магічныя прыёмы. Нарадзіўшыгася дзіцяці бабка
ніколі не брала голымі рукамі, а замотвала ў старое адзенне, каб яно пасля
дзіцяці жыло ў багацці. Потым бабка перавязвала пупавіну пасмачкай чыстага
лёну ці суравай ніткай. Пупавіну пераразалі хлопчыку на сякеры, нажы,
дубовай кары ці кавалачку хлеба, малатку. Дзяўчынцы пераразалі на грэбне,
верацяне, нітках, кружках, на нажніцах. Усе гэтыя прадметы вызначалі
будучыю працу дзяцей. Пупавіна адвальвалася на чацверты-пяты дзень, і маці
хавала яе ў куфар ці запіхвала ў дзірку, якая была прасвідравана для гэтай
мэты ў сцяне хаты. Калі дзіцяце спаўнялася сем гадоў, яму давалі вузельчык
з пупавінай развязаць, каб "развязаць свой розум".
Першае купанне таксама было абрадам. Пры першым купанні дзіця ляжала тварам
на захад ці поўнач, а ў ваду клалі якія-небудзь прадметы. Існавала павер'е:
калі дзіцяце пасля першага купання пакласці на правы бок, то яно ў далейшым
жыцці будзе ўсё рабіць правай рукой і наадварот. Існавала сістэма варожбаў
аб будучым лёсе дзіцяці ў залежнасці ад яго дня нараджэння: панядзелак -
родзіцца няўмека, аўторак - нараджаюцца працавітыя людзі, серада -
неакрэслены лёс, чацверг - будзе шанцаваць, але хуткая смерць, пятніца -
лайдак, злодзей, субота - шчаслівымі, удачлівамі, нядзеля - самыя шчаслівыя
людзі, якіх чакае шанцаванне і поспех.
Бабка пры купанні давала імя, а святар як правіла пагаджаўся. Светару
неслі падарунак, каб ён назваў дзіця. Звычайна святар даваў імя дзіця па
каляндару.
Пасля нараджэння дзіця ўсе жанчыны павіны былі наведаць роджаніцу,
акрамя цяжарных, а тая што ішла ў адведку абавязкова павінна былі паляжаць
у ложку.
Хрэсбіны імкнуліся адсвяткаваць ў дзень царкоўнага хрышчэння. Без
запрашення на гэтую ўрачыстасць ніхто не прыходзіў. Хрэсбіны ўключалі ў
сябе агульнае частаванне. Усе жанчыны, што ішлі на хрэсбіны неслі з сабой
прадукты.
Спецыяльнай абрадавай стравай на хрэсбінах з'яўлялася бабіна каша, якую
гатавала павітуха, або хросная бабка. Для гэтай стравы куплялі навы гаршок,
які потым разбівалі. У час падзелу кашы, якая амаль заўсёды заставалася за
кумам, прыходзіў бусел, які віншаваў бацькоў і прыносіў ляльку (калыску).
На хрэсбінах заўсёды прысутнічалі песні, якія былі пранізаны малітвамі за
лепшую долю дзіця. Бабіну кашу хутка з'ядалі, каб дзіця пачало хутчэй
гаварыць і хадзіць. Вялікае значэнне меў абмен падарункамі паміж парадзіхай
і кумамі і бабкай-павітухай. Як правіла парадзісе даравалі ручнік, абрус,
хустку. Для бабкі і кумоў наміткі. Затым бабка рабіла магічныя дзеянні, каб
лёс дзіця быў шчаслівы, пасля якіх быў рытуальны танец.
Да найбольш важных падзей, што суправаджаліся абрадывымі дзеяннямі і
завяршалі сімвалічнае далученне навароджанага да сям'і і грамады
адносіліся: ачышчэнне дзіцяці пасля царкоўнага памазання, з'яўленне першага
зуба, першыя крокі і першые пастрыжэнне. Пакуль збіраліся госці дзіцяці
купалі. Так адбывалася ачышчэнне. Для гэтага абрада існавала асабістая
сумесь з вады, аўса і хмелю. Пры ачышчэнні дзіця ставілі на ножкі, а на яго
галаву клалі абаранкі. Купала дзіця бабка-павітуха, прычым дзіця было ў
начоўках. Гэтай сумяссю мылі твар усіх, хто быў у гасцях і выцяралі
ручніком. Пасля ачышчэння ваду вылівалі у месца дзе ніхто не хадзіў і куды
не заглядала сонца і месяц. Увесь гэты абрад адбываўся на трэці дзень пасля
хрышчэння. Звячаі і абрады ячышчэння навароджанага завяршалі хрэсбінныя
ўрачыстасці.
Радзіная абраднасць, як у цэлым уся традыцыйная народная абраднасць
зведала на сабе негатыўны ўплыў сталінска-брэжнеўскай паліткі, што прывяло
да глыбокага крызісу беларускай нацыянальнай культуры.
Другі момант знікненне - знішчэнне сялянства як класа.
Трэці - агульны нізкі культурны ўзровень, вялізарны разрыў паміж
штодзенным побытам, масавай культурай жыхароў рэспублікі, з аднаго боку і
здабыткамі беларускай нацыянальнай культуры, распрацаванай літаратарамі,
навукоўцамі, мастакамі - з другога.
ВЯСЕЛЛЕ.
Калі хлопцу і дзяўчыне прыйшоў час жаніцца і яны незнаёмы паміж сабой,
іх родзічы наймаюць сваху ці сваццю для знаёмства маладых. Сваха звычайна
бывае жанчына, якая умее ўгаварыць маладых аб заключэнні паміж імі шлюбу.
Пасля згоды маладых бацькі маладога пасылаюць да маладой сватоў (бывае і
так, што маладая не дае згоды на шлюб з гэтым хлопцам, а бацькі хлопца і
дзяўчыны згодны на іх шлюб па ранейшай дагаворанасці паміж сабой).
Для сватаўства бацькі жаніха разам з сваім сынам пасылаюць да бацькоў
нявесты свата (сваццю). Сватам з'яўляецца мужчына, які добра ведае жаніха 1
можа яго добра расхваліць нявесце, каб яна дала згоду на шлюб.
Сваты, зайшоўшы ў хату да бацькоў нявесты, звычайна не гавораць прама
аб іх мэце прыходу. Яны прадстаўляюць сябе гандлярамі або паляўнічамі, або
яшчэ кім- небудзь, што прывяло да хаты нявесты знянацку. Напрыклад за
пакупкай чаго- небудзь, або заблукалі па дарозе ці хочуць купіць у іх што-
небудзь.
Калі бацькі нявесты даюць згоду ім дапамагчы ў іх просьбе, тады сваты
ставяць на стол тое, што яны прынеслі з сабою: гарэлку і закуску.
Абавязкова хлеб і соль для ўдачы. Сват запрашае паглядзець нявесту і
расказвае ёй пра ўсе дадатныя рысы жаніха. Калі нявеста дае згоду на шлюб,
бацькі жаніха і нявесты дагаворваюцца паміж сабой аб парадку правядзення
вяселля: дзень правядзення вяселля, аб прыданным нявесты і г.д.
Паколькі гутарка праходзіць з выпіўкай і закускай гэта інакш называецца
запасны.
Збоку нявесты яе бацькі пасылаюць да жаніха сваіх людзей, каб даведацца
якая гаспадарка ў жаніха, яго багацце, яго паводзіны сярод сваіх суседзяў,
яго працавітасць. Гэта называецца выгляды. Але выглыды праводзяцца не
заўсёды, бо могуць даведаюцца ўсё пра жыніха праз яго суседзяў ці іншых
людзей, якія добра ведаюць жаніха.
Падрыхтоўка да дня вяселля праводзяцца бацькамі жаніха і нявесты
паасобку. Абмяркоўваюць каго запрасіць на вяселле, колькі патрэбна ежы і
спірту, хто будзе шаферам у маладога і што будзе шаферкамі ў маладой.
У дзень вяселля госці жаніха і нявесты збіраюцца асобна ў жаніха і
нявесты. Шаферкі апранаюць нявесту ў вясельнае адзенне (вянок на галову,
фату і г. д.). Шафер жаніха прымацоўвае да грудзей квенікі.
У царкве поп вянчае жаніха і нявесту. Аб'яўляе іх мужам і жонкай,
адзівае на іх пальцы персцёнкі, жадае жыць доўга ў каханні і згодзе. Пасля
вянчання пра развод паміж мужам і жонкай нельга было і думаць, так як гэты
абрад паходзіў ад бога, і каб развесціся трэба было зноў звярнуцца да яго.
Калі жаніх разам са сваім сватам, абвязаным ручніком, шаферамі і
родзічамі забіралі з сабой нявесту, то трэба было ім плаціць выкуп за
падушкі для нявесты на таргах брату або сястрэ нявесты.
Нявесту садзілі разам жаніхом на ўпрыгожаныя калёсы - у каней на шыі
былі звонкія бубянцы, якія далёка былі чутны, калі ехала вяселле. На шляху
язды вяселлю перагароджвалі дарогу, каб лепш разглядзець нявесту і
патрабаваць выкуп ад жаніха. Звычайна жаніх адкупліваўся гарэлкай і
закускай. Нявесту бацькі жаніха сустракалі перад сваім домам з хлебам і
соллю. Пасля чаго запрашалі ўсіх гасцей збоку нявесты і жаніха за стол, дзе
працягвалася вяселле з песняміі гульнямі.
За столом на куцце садзіцца нявеста каля яе шаферкі, кросныя бацька і
маці і ўсе родзічы, каб замужам быў дастатак нявесту садзяць на кажух,
перавернуты ўверх поўсцю. Бацькі нявесты ставяць на стол перад ёй посуд з
падарункамі, пасля чаго ўсе госці кладуць падарункі ад сябе. Госці п'юць,
закусваюць, пяюць вясельныя песні. Гасцей збоку жаніха абавязкова абвязвалі
вышытымі ручнікамі бацькі нявесты, а збоку нявесты - бацькамі жаніха.
Галоўнай дзеючай асобай і павагай карыстаўся ў час вяселля сват, які
быў тамадой яе.
У канцы вяселля музыкант іграў марш кожнаму прысутнаму на вяселлі, за
што яго адорвалі грашмі, хто колькі мог.
У хаце нявесты пасля яе ад'езду да жаніха рыхтавалі адпраўку прыданага.
Звычайна гэта быў сундук з падрыхтаванымі раней трубкамі саматканага
палатна або адзенне. Прыданае таксама давалі зямлёй, жывёлай і іншым. Для
дастаўкі прыданага намячалася па згодзе паміж бацькамі сватоў колькасць
чалавек і падвод.
Звычайна вяселле праходзіла тры дні. Нельга было гуляць вяселле ў пасты
і пасныя дні згодна закона Божага.
На другі дзень вяселля жаніх прыходзіў да бацькоў нявесты з бутэлькай
гарэлкі абвязанай чырвонай стужкай і запрашаў іх да сябе ў госці.
Каб дапамагчы гаспадару правесці вяселле з меньшай стратай для
гаспадаркі, бо людзі жылі бедна, некаторыя блізкія родзічы сваёй вёскі
запрашалі гасцей з вяселля да сябе ў госці ў канцы вяселля. Гэтая дзея
называлася перазоўкамі.
Калі я браўся за гэты рэферат, я ведаў што наша краіна багата на розныя
святы і абрады, але я не ўяўляў сабе што іх так шмат. Мне вельмі шкада, што
многія з іх зніклі назаўсёды з нашай гісторыі. Гэта адбывалася па многім
прычынам, але галоўнай была знікненне сялянства, а таксама тое што
беларусаў многія не лічылі самастойнай нацыяй, ў што самі беларусы пачыналі
верыць за што і пачалі губляць свае карані. Але не ўсё так дрэннна на першы
погляд, бо некаторыя святы і абрады пачынаюць аднаўляцца і мне прыемна
бачыць гэта, але мы ніколі не вароцім поўнасцю тое, што страчвалі вякамі,
мы можам толькі ў нейкай ступені ліквідаваць белыя плямы нашай культуры.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Агульная энцыклапедыя.Рэд. кялегія : I. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.-Мн.:
БелСЭ, 1989
Этнаграфія Беларусі.Рэд. калегія: Б. I. Сачанка (гал. рэд.) і інш. -Мн.:
БэлЭН, 1995
Касцюкавец Л.П. Бларускія народныя абрады,- Мн.: Беларусь,1994 г.
Кухаронак Т. I. Радзіныя звычаі і абрады беларусаў.-Мн.: Навука і тэхніка ,
1993 г.
Ліцвінка В. Святы і абрады беларусаў.
Сысоў I. М. 3 крыніц спрадвечных.-Мн.: Вышэншая школа , 1997 г.
Хатэнка А. Зніч крыжовых дорог.- Мн.: Полымя , 1992 г.
Паэзія земляробчага каляндара .; Укладальнік- Фядосік А.С.- Мн.: Вышэйшая
школа , 1997 г.
Народны каляндар.
Успаміны са слоў.