Адзнака не ясна акрэслены раздзел. Адзнакай прапітана лексіка журналісцкага тэкста, выкарастаныя тропы. “ Крытык працуе не на пустым месцы. Ацэначныя адносіны ў зносінах з мастацтвам “разліты ў паветры”, яны разварочваюцца ў працэсе праслухоўвання і ўспрыняцця, пранізваюць індывідуальныя падыходы да музыкі саміх выканаўцаў, знаходзяць выйсце ў мностве мерапрыемстваў, што склаліся гістарычна, і маюць мастацка-ацэначны характар. Сярод іх, напрыклад, музычныя публічныя спаборніцтвы старажытных грэкаў, мінізінгераў і мэйстэрзінгераў…” [5; 73 ]
“Чалавек ёсць мера ўсіх рэчаў”, - колісь даўно заўважыў Пратагор. “У кожнага свой густ” – вынайшаў народ. Адзнака – рэч суб’ектыўная. Знакам тым, і жанр рэцэнзіі, прапітаны ацэначнымі адносінамі, суб’ектыўны. Алег Клімаў, шэф-рэдактар “ Музыкальнай газеты”, піша:
“Фільм “Алігарх” памятаеце? Як там герой Машкова аб’ектыўна даказваў, што кракадзіл больш зялёны, чым доўгі, і больш шырокі, чым зялёны. …Я заўсёды быў за суб’ектыўнасць… Так цікавей, чым паўтараць за чалавецтвам, што БІТЛЗ – вялікі гурт. А я вось страшэннае напішу, на БІТЛЗ не выхоўваўся. І што, пайсці застрэліцца, ці што?”[11; mg/forums/2005/10/310101.html]
Да думкі Алега Клімава дададзім словы слыннага расейскага музычнага журналіста Артура Гаспарана: “Аб’ектыўных рэцэнзій не існуе. Бываюць дурныя рэцэнзіі, бываюць рэцэнзіі з высілкамі на аб’ектыўнасць, бываюць таленавітыя рэцэнзіі, бываюць проста ніякія рэцэнзіі” [7; 39]
Прааналізаваўшы некалькі рэцэнзій рознага аўтарства на кружэлку “Раздвоение личности” гурта СПЛИН (рэліз альбома ў лютым 2006 года) , заўважым дыяметральна супрацьлеглыя меркаванні на некаторыя моманты творчасці каманды. Пра адзін са спеваў дыска Віктар Пазднякоў піша: “Нечакана пранікнёная музычная інтэрпрэтацыя верша Уладзімера Маякоўскага “Лиличка», названая “Маяк” ”[13;music/cd/2007/02/22/splean_razdvoenie_lichnosti/] “. Крытык адносіць яе да адной з мацнейшых кампазіцый твора. А Таццяна Заміроўская піша вось што: “Калі на “Реверсивной хронике” Васільеў спявае вершы Бродскага, ён гучыць шчыра. Калі тут ён спявае Маякоўскага становіцца жахліва сорамна…” [10; 20070226.8/460354581/ #"#">#"#">#"#">9; 2006/rus/press/interm_1004.html] У рэцэнзіі Леаніда Новікава бачым іншую паралель: “ Амаль што наш (беларускі) адказ Bright Eyes” [9; 2006/rus/press/rollingst_0505.html] А вось Генадзь Шостак з парталу www.zvuki.ru параўнаў АТМАРАВІ з Depeche Mode ды Kraftwerk
У журналістыцы існуе спрэчнае пытанне: “Журналіст мусіць ісці ў ногу з чытачом альбо абганяць у кампетэнцыі аўдыторыю?” У сучаснай музычнай крытыцы часцяком пераважае другое. І “наслуханасць” сярэднестатыстычнага меламана не заўжды дазваляе прапусціць праз сябе прыведзеныя крытыкам асацыяцыі і аналогіі. Атрымліваецца, такім чынам, неглыбокае разуменне тэксту, але ж і стымул да адукацыі і ўзбагачэння!
“Спалучэнне вобразнасці і актыўнай мысленчай дзейнасці дапамагаюць распазнаць музычную з’яву” [1; 44]. Прывядзем прыклады з творчасці музычнай журналісткі Таццяны Заміроўскай. “Заміроўская ўдала спалучае вобразнасць мыслення і логіку з сучаснай манерай зносінаў, такой каштоўнай для фанатаў року” [1; 45] Пра дыск “Романтика» Атмараві спадарыня піша: “Кружэлка здаецца лёгкай, празрыстай і неспасцігальнай, як восплеск адной далоні” [ 9; 2006/rus/press/rio_jan07.html]
Рэцэнзія на “Раздвоение личности” гурта СПЛИН: “Калі тут ён [Васільеў]спявае Маякоўскага, становіцца жахліва сорамна: перажываеш, як за школьнага таварыша, які выйшаў на сцэну з гітарай і забыў Самы Важны Акорд (а потым узгадаў, але так, што лепей бы і не ўзгадваў)” [10; 20070226.8/460354581/ #"#">#"#">15; statii1.htm]
«Недапушчальна, калі крытыка не ўлічвае канкрэтнай структуры твора мастацтва і мяркуе пра яго насуперак законам дадзенага віда і рода мастацтва без уліку прыроды жанра і асаблівасцяў метаду, абраных мастаком…
Крытыцы трэба раскрываць не толькі адмоўныя бакі з’явы мастацтва, але і станоўчыя. Адсюль пахвала – гэта таксама крытыка. ( Варта выразна адрозніваць пахвалу ад захвальвання: першая арыентуе, накіроўвае мастакоў і чытачоў, слухачоў, гледачоў, другая дэзарыентуе, прыносіць шкоду і тым і іншым)
… Крытыка станоўчых якасцяў каштоўная ў шматлікіх адносінах. Яна замацоўвае аўтара мастацкага твора на выбраным правільным шляху, указвае на тое, што трэба надалей развіваць і ўдасканальваць…” [ 5; 19-20]
Падмацуем гэтыя думкі творчасцю Вітаўта Мартыненкі. Ён не захвальвае, а ўмее хваліць у сваіх рэцэнзіях. Небескарэнна, вядома.
“ Так што Таварыш Маўзер прапануе ў дэбюце сур’ёзны прадукт – не праходзьце міма!”[ 19;2 ] І малады - а таму яшчэ не зусім смелы – калектыў падтрымаў, і зацікаўленасць у чытача выклікаў
На газетных старонках прыхаваны і піяр для гурта. “Семнаццаць няўрымслівых шлягераў на добрую гадзіну кайфа для шчырага рок-заўзятара…” [ 22; 15 ]
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Такім чынам, рэцэнзія – самы распаўсюджаны жанр у сучаснай музычнай крытыцы. Рэцэнзія мае аналітычную прыроду. Асноўная яе мэта – даць адзнаку. Любая адзнака – суб’ектыўная, таму і рэцэнзія – жанр суб’ектыўны.
Якасная рэцэнзія мусіць быць вобразнай, лагічнай, добра аргументаванай, мець галоўную ідэю. У сучаснай музычнай крытыцы шырока распаўсюджаны прыём правядзення паралеляў і вымалёўка асацыяцыяў.
У Беларусі ў якасці рэцэнзентаў выступае Алег Клімаў, Таня Заміроўская, Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй, Сяргей Будкін і інш. Яны асвятляюць поп-рок-джаз –музыку ва ўсемагчымых яе адгалінаваннях.
У беларускіх СМІ асвятляецца не толькі беларуская, але і руская, еўрапейская, амерыканская музыка.
З прычыны слабаразвітай сеткі музычнай журналістыкі ў Беларусі рэцэнзія – чытанка немасавая. Мы маем усяго адну спецыялізаваную “Музыкальную газету” і спецыялізаваны часопіс “HOT7”, што піша пра замежных артыстаў.
Свае веды беларускі музычны крытык набывае самастойна: практычных дапаможнікаў фактычна не існуе, адпаведных спецыяльнасцяў і курсаў таксама няма.
Рэцэнзент – асоба ў музычнай прасторы не першасная і не другасная. Вось што піша з гэтай нагоды слынны магілёўскі журналіст Віталь Шум: “Для мяне музыка і музыкі – гэта матэрыял, пажытак для эмоцыяў, на якіх я будую свой свет, не больш. Я раскрываю сябе. Дакладна так жа, як гэта робяць музыкі, для якіх навакольны свет – гэта духоўны пажытак…” [18, 4]
ДАДАТАК
Музычныя рэцэнзіі ў часопісе “Rolling Stone”. Прааналізаваць усю рускую прэсу, што асвятляе музычныя справы, неверагодна складана й аб’ёмна. Таму прыпынімся на выбітным часопісе
“Rolling Stone”, рускай версіі амерыканскага сродка масавай інфармацыі.
Тыраж “Rolling Stone” 110 000, і ён карыстаецца попытам не толькі ў Расіі, але і ў Беларусі. У апошні час у палітыцы выдання усё болей выразна назіраецца адхіленне ад рок-музыкі і андэграўнду ў бок попу і мэйстрыму. І ў матэрыялах усё болей і болей эпатажнасці й “жаўцізны”.
Галоўны рэдактар “R S” – Сяргей Яфрэменка.
Рэцэнзіі на музыку, кнігі і кіно, як і любая аналітыка, размяшчаюцца напрыканцы выдання. Музычныя агляды – навінкі рускай, еўрапейскай, амерыканскай сцэны - займаюць каля 10 старонак. Пішуць тут наступныя асобы: Андрэй Бухарын, Дзмітры Вебер, Антон Абозны, Аляксандр Кандукоў.
Адзнакай, галоўнай рысай рэцэнзіі, тут прапітаны не толькі тэкст. Кожны агляд мае пэўную колькасць зорачак.
Побач з лаканічнымі рэцэнзіямі – больш разгорнутыя агляды (з бонусам – фота гурта). У іх журналіст яшчэ і выдзяляе ключавыя трэкі альбома.
Займальна, што ў кожным нумары друкуецца рэцэнзія на олдавы альбом класічнага року. Напрыклад, у №4 за красавік 2007 года гэта дыск Led Zeppelin. Мяркую, гэта будзе карысна асабліва для маладога пакалення, не заўжды дасведчанага ў абразцовых рэчах 60-х - 70-х
Нягледзячы на лаканічнасць, рэцэнзіі даволі інфармацыйныя, грунтоўныя і змястоўныя. Яны, у адрозненні ад матэрыялаў інфармацыйных жанраў, пазбаўлены “жаўцізны”. Журналісты ўмеюць вобразна думаць і кампетэнтны.
Зрэдзьчас на старонкі “R S” трапляюць і топавыя беларускія выканаўцы. Напрыклад, спявак Атмараві.
Арцемій Троіцкі
Троіцкі – бачны рускі музычны крытык, мастацтвазнаўца, журналіст, колішні музыка гурта ЗВУКИ МУ. Праславіўся Троіцкі працай на радыё і тэлебачанні, арганізацыяй канцэртаў, а яшчэ – рэцэнзіямі.
Ілья Сцечкін піша пра Арцемія: “ Я балдзел ад ягонага стылю, у якім мэтру атрымліваецца аб’яднаць жывасць мовы і лагічную апавядальнасць пісьмовага тэксту”[7; 9 ] Стыль Троіцкага, на маю думку, вельмі моладзевы, лёгкачытэльны. Неад’емная рыса Троіцкага – гумар. Ды нават саму рэцэнзію ён параўноўвае з анекдотам.
Рэцэнзіі ў Арцемія ёсць самыя розныя – глыбокія і не вельмі, аргументаваныя і не вельмі, лаканічныя і разгорнутыя. Залежыць ад спецыфікі выдання. У музыцы ён неверагодна кампетэнтны, але, натуральна, у глянцавым часопісе “Касмаполітэн”, дзе пераважаюць ілюстрацыі, а не тэкст, свае пазнанні не рэалізоўваў цалкам.
Троіцкі заўважае, што найлепш за ўсё ў яго атрымліваецца пісаць пра тое, да чаго ён не раўнадушны.
Спіс літаратуры
Аналітычная літаратура
1. Арлова, Т.Д. Музычная журналістыка. Мн. : ЗАТ “Інстытут
сучасных ведаў”, 2007
2. Вдавічэнка, В.Г. Рэцэнзія// Жанры савецкай журналістыкі/ Агульная падрыхтоўка М.С. Чэрапахава М.: Высшая школа, 1972
3. Гарохаў В.М. Рэцэнзія // Газетныя жанры / Рэдакцыйная калегія Власаў, В.І, Дацюк, Б.Д., Окаракаў, В.А., Стукалін, Б.І., Чэрнышэў, В.І. М. : Выдавецтва палітычнай літаратуры, 1971
4. Карпілава, А. А. З гісторыі музычнай крытыкі // Віды
літаратурна-мастацкай крытыкі: вопыт гісторыка-тэарытычнага агляду: Сб. навук. артыкулаў / Пад агульн. рэд. Л.П. Саенковай Мн.: БДУ, 2005
5. Курышева, Т. Слова пра музыку. Пра музычную крытыку і
музычную журналістыку. М., 1992
6. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. /Пад
рэдакцыяй М.Р. Судніка і М.Н. Крыўко. Мн.: “Беларуская энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі, 2002
7. Троіцкі, А.К. Я ўявяду вас у свет ПОП… М.: Время, 2006
8. Тэртычны, А.А. Жанры перыядычнага друку М.: Аспект Пресс, 2000
Рэсурсы ў Інтэрнэце
9. www. atmoravi.net
10. www. belgazeta.by
11. music.fromby.net
12. www.nestor.minsk.by
13. www.telegraf.by
14. www.open.by
15. www. pukst.com
Перыядычныя выданні
16 БелГазета. №12 - 26 марта 2007 года
17 Женский журнал - №1-2 2007
18 Музыкальная газета. №30 - 3 жніўня 2006 года
19 Музыкальная газета. №39 - 2 лістапада 2006 года
20 Музыкальная газета. №2 - 18 студзеня 2007 года
21 Наша слова. №35 – 30 жніўня, 2006 года
22 Переходный возраст. №36 – 28 жніўня 2006 года
23 RollingStone. №3 – сакавік, 2007
24 RollingStone. №4 – красавік, 2007
25 НОТ 7. №6 - 2006 год
Страницы: 1, 2