Беларускае дойлiдства
Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт
на тэму:
"Беларускае дойлiдства".
Выканаў: Рыбальчанка Сяргей Алегавiч
студэнт 1-ага курсу,
ХТ i Т (ПА i САI)
Праверыў:
1999 г.
Змест
Уводзiны
Гiсторыя развiцця архiтэктуры на тэрыторыi Беларусi на працягу 9-10 ст.
> У старажытнай цагельнi. 9-17 ст.
> Станаўленне беларускага кафлярства.
Гiсторыя кафлянай печы.
Будаўнiчая арцель.
Тэхнiка кладкi старажытных дойлiдаў.
Заключэнне
Уводзiны.
За часы свайго iснавання беларускi народ стварыў выдатную i самабытную
спадчыну. Архiтэктура, якой i прысвячаецца дадзеная работа, з’яўляецца яе
састаўной часткай i займае сярод помнiкаў матэрыяльнай i духоўнай культуры
асобнае месца. Чаму? Менавiта ў архiтэктуры больш чым у якой iншай сферы
чалавечай дзейнасцi адлюстравана ўся гiсторыя чалавецтванне толькi яго
iдэалогiя, сацыяльна-палiтычнае жыцце, але i эканамiчнае развiцце
грамадства.
Нягледзечы на вялiкiя страты падчас шматлiкiх разбуральных войнаў, на
Беларусi захавалася мноства непаўторных па сваей прыгажосцi i арыгiнальнаму
архiтэктурнаму рашэнню помнiкаў. Мэта маей работы — прасачыць гiсторыю
развiцця будаўнiцтва на пркацягу з 9 па 17 ст. Выявiць уплыў эканамiчнага
стану краiны i яе палiтычных адносiн, адносiн з iншымi дзяржавамi на
развiццё будаўнiцтва. Разгледзець эвалюцыю будаўнiчых матэрыялаў i
тэхналогiю iх выраблення. Паспрабаваць зрабiць агляд старажытнай цагельнi i
тэхнiку кладкi старажытных дойлiдаў. Расказаць гiсторыю кафлянай печы,
закрануўшы станаўленне беларускага кафлярства. Таксама асвяцiць часткова
дзейнасць будаўнiчых арцеляў i паспрабаваць разгледзець асаблiвасцi
будавання беларускiх шэдэўраў архiтэктуры, якiя па сённяшнi дзень цiкавяць
сваёй прыгажосцю i арыгiнальнасцю шматлiкiх турыстаў.
I. Гiсторыя развiцця архiтэктуры на тэрыторыi Беларусi на працягу 9-10 ст.
Першабытныя людзi працавалi i жылi ў прыроднай прасторы пад адкрытым небам,
у засенi дрэў, у прымiтыўных будынах альбо ў пячорах. З часам яны
навучылiся ўзводзiць будынкi, ствараць так званую архiтэктурную прастору,
якая не проста абмежавана сценамi i дахам, але i эстэтычным развiццём
асобы. Гэтую прастору людзi дзеля зручнасцi абсталёўваюць рознымi рэчамi.
Розныя тыпы будынкаў з’яўляюцца асновай архiтэктурнага асяроддзя Беларусi:
iснавалi гаспадарчыя i жылыя пабудовы;абарончыя;культавыя (храмы, касцелы).
Да 10 ст. архiтэктура Кiеўскай Русi - першай дзяржавы ўсходнiх славян-была
цалкам драўлянай. Пасля таго як кiеўскi князь Уладзiмiр у 988 г. прыняў
новую дзяржаўную рэлiгiю — хрэсцiянства, у Кiеў прыбылi i першыя
вiзантыйскiя дойлiды. Грэчаскiя дойлiды былi знакамiтымi ва ўсiм
хрысцiянскiм свеце. Яны прынеслi на Русь сiстэму крыжова-купальнага храма.
У часы праўлення славутага князя Усяслава, празванага Чарадзеям (прыкладна
памiж 1044 i 1066 гг. ) была пабудавана Полацкая Сафiя. У Полацкай Сафii
ўвасоблена моц i ўплывовасць Полацкага княства. Як i Кiеўская, Полацкая
Сафiя была галоўным грамадскiм будынкам у горадзе. Тут прымалi замежных
паслоў, аб’яўлялi вайну i заключалi мiр, тут жа знаходзiлася князская
скарбнiца i бiблiятэка. Назначэнне гэтага будынка паказвае пячатка горада з
надпiсам: »Печаць Полачья i святой Сафii». Няўмольны час не захаваў
велiчнага храма. Сафiя шмат разоў перабудоўвалася i дайшла да нас у
выглядзе, набытым у 18 ст. Ад першапачатковага будынка засталiся памуркi,
рэшткi слупоў, часткi сцен, якiя ўвайшлi ў аб’емы храма ў 18 ст. » Полацкая
Сафiя зроблена з тонкай, добра абпаленай, квадратнай, ярка-чырвонай цэглы
таўшчыней 3-4 см. Такая цэгла ў будаўнiчай лiтаратуры называецца плiнфай. У
Беларусi плiнфа ўжывалася да канца 17 ст. Клалi яе ў муроўку на спецыяльнай
рамчыне з вапны i дробнатоўчанай цэглы-цамянкi. Цамянка надавала трываласць
i ружовы колер. . . » Зараз Сафiйскi сабор адноўлены i прыстасаваны пад
канцэртную залу. У падземных стварэннях, дзе добра вiдаць муроўкi 11 ст. ,
арганiзаваны археалагiчны музей.
У 12 ст. Полацк па-ранейшаму самы вялiкi i эканамiчна ўсталяваны горад на
тэрыторыi Беларусi. Аднак узнiкаюць i развiваюцца новыя гарады, цэнтры
невялiкiх, але незалежных княстваў. Падзел Полацкай зямлi на асобныя
невялiкiя княствы, аслабленне князскай улады, узрастанне ролi веча-усё гэта
адбiлася на развiццi формаў будаўнiцтва. У ролi заказчыкаў цяпер ужо
выступаюць не толькi князi, але i духавенства. Патрабаваннi на Беларусi да
царкоўных будынкаў таксама змянiлiся, бо палiтычныя мэты паступова
саступаюць эканамiчным. Расце колькасць манастыроў, а замест шматслуповых
вялiкiх храмаў узводзяцца бажнiцы з шасцю апорнымi слупамi.
У першай палове 12 ст. у Полацку склалася самастойная архiтэктурная школа.
Полацкiя дойлiды выпрацавалi сваю будаўнiчую тэхнiку i форму будынка. Яна
захавала старадаўнюю муроўку са «схаваным радам», хаця ўсе суседнiя княствы
ад яе на той час ужо адмовiлiся. Асноўныя рысы, выпрацаваныя полацкiмi
дойлiдамi ўвасабляе помнiк у Полацку-Спаса-Прэабражэнская царква
Ефрасiнеўскага манастыра, якi быў пабудаваны памiж 1128 i 1156 гг. дойлiдам
iванам. iснуе павер’е, што сама Ефрасiння Полацкая, якая шмат зрабiла для
развiцця пiсьменнасцi ў Полацку, i была iнiцыятарам будаўнiцтва гэтай
царквы. Храм знаходзiцца на высокiм беразе ракi Палаты. Пачатковы выгляд
яго значна змянiўся пасля рамонту ў 19 ст. Храм мае невялiкiя памеры. Разам
з полацкай архiтэктурнай школай iснавала iншая, больш прагрэсiўная па сваiм
будынкам-гродзенская. Прыкладам работы вучняў гэтай школы з’уляецца
Каложская царква. Размясцiлася яна над Нёманам на высокiм пагорку. З даўнiх
часоў гэта мясцовасць мела назву Каложа. Згодна са старым паданнем «Князь
Вiтаўт пасялiў тут палонных аднаго з прыгарадаў Пскова, якi называўся
Каложай. »Няўмольны час нанес значныя страты гэтаму ўнiкальнаму помнiку. У
сярэдзiне 19 ст. бераг быў падмыты вадой i ўся паўднёвая сцяна, а з ёй i
частка усходняй абрынулiся ў Нёман. Будынак адносiцца да шасцiслупных
храмаў крыжовакупальнай сiстэмы. Пры будаўнiцтве храма выкарыстоўвалася
цэгла i плiнфа. Я лiчу, што цiкава будзе даведацца пра фасад
царквы:паверхня сцен адпалявана рознакаляровымi камяннёвымi крыжамi. »Часам
здаецца, што сцены ўпрыгожаны каменнымi i керамiчнымi ўстойкамi цёплых
колераў, зiхацяць каштоўнымi камянямi асаблiва пасля веснавога дажджу, калi
ў сонечных праменнях на керамiчных плiнфах i валунах успыхваюць каляровыя
вясёлкi. » Гродзенскiя майстры будавалi не толькi бажнiцы. Яны ўзвялi
мураваны князскi палац, рэшткi якога захавалiся на Замкавай гары ў Гродне.
У 11-13 ст. у Цэнтральнай i Заходняй Еўропе, а таксама ў Скандынавii быў
распаўсюджаны тып абаронных збудаванняў. Такiя вежы ў 13 ст. увайшлi ў
абарончую сiстэму беларускiх гарадоў. Больш дасканаламу тыпу ўзбраення
спрыялi складаныя ваенныя i палiтычныя абставiны. » З усiх старон
накацiлася варожая навала. Мангола-татарская арда, зруйнаваўшы многiя
ўсходнеславянскiя княствы, закранула часткова i тэрыторыю Беларусi.
Татарская арда ўдзельнiчала ў мiжусобных войнах i не раз iх бачылi пад
сценамi Навагрудка. Яшчэ большая небяспека пагражала захаду i поўначы. На
пачатку 13 ст. частку прыбалтыйскiх плямён i iх земляў захапiў Лiвонскi
ордэн, i толькi перамога Аляксандра Неўскага прыпынiла яго экспансiю на
ўсход. На былых прускiх землях стаў валадарыць Тэўтонскi ордэн-самы люты
вораг славян. » Усе гэта прымушала нашых продкаў удасканальваць абарончыя
збудаваннi. Абарончыя вежы былi ўзведзены ў Бярэсце, Гароднi, Тураве i iнш.
гарадах. Але да нашых дзен дайшла толькi Камянецкая крэпасць. Яна
знаходзiцца ў горадзе Камянцы Брэсцкай вобласцi i стаiць на высокiм беразе
ракi Лясной. Складзена вежа з вялiка-памернай цэглы цёмна-чырвонага i
жаўтаватага колеру, якая на адным з шырокiх бакоў мае барозны. Такая цэгла
ўжывалася на тэрыторыi Беларусi з 13 да канца 17 ст. i атрымала назву
пальчатка. Пры яе будаўнiцтве дойлiды ўпершыню выкарысталi элементы
цаглянай готыкi. Цяпер Камянецкая вежа ператворана ў фiлiал Брэсцкага
краязнаўчага музея i стала месцам турысцкiх экскурсiй. У 14 ст. беларускiя
землi разам з лiтоўскiмi i большай часткай украiнскiх увайшлi ў новую
дзяржаву-ВКЛ. Утварэнне ВКЛ-вынiк унутранага сацыяльнаэканамiчнага i
палiтычнага жыцця часткi заходнiх земляў Кiеўскай Русiбыло паскорана
iншаземнай агрэсiяй. Толькi разам можна было адбiцца ад крыжацкай i
татарскай навалы, захаваць сваю незалежнасць, культуру i мову. З ростам
эканамiчных адносiн памiж гарадамi ўмацоўваюцца i культурныя сувязi.
Бязлiтасная, сацыяльная i нацыянальная барацьба, шматлiкiя войны зрабiлi
вялiкi ўплыў на будаўнiцтва гарадоў i архiтэктуру наогул. Вялiкую ўвагу
аддавалi будаўнiцтву гарадскiх вежаў, палацаў, абарончых храмаў. У гэты час
фармiруецца новая планiровачная структура гарадоў з дзвума
адмiнiстратыйнымi цэнтрамi-замкам i вежай. Дарогi, якiя вялi да замка i
рынкавай плошчы, з’яўляюцца асноўнымi, мiж iмi ўзнiкае вулiчная сетка з
сваiм уласным рэльефам. Вялiкi поспех маюць прыватна-уласнiцкiя гарады-
крэпасцi (Несвiж, Быхаў). Пашырэнне будаўнiцтва вызывае ўзрост каменнай
пабудовы ў гарадах(ратушы, цэхавыя дамы, купецкiя i гасцiнныя двары).
Таксама ў гэты час на захадзе Беларусi пачалi ўставаць, нiбы з-пад зямлi,