ганарлiвыя замкi. Адным з першых на Беларусi замкаў з’яўляецца Лiдскi,
пабудаваны ў 30 гг. Ен у 15 ст. уяўляў моцную абарончую пабудову. Замкi
такога тыпу былi шырока распаўсюджаны на тэрыторыi прыбалтыйскiх зямель. У
16 ст. у Беларусi назiраецца росквiт замкавай архiтэктуры. Гэта было
выклiкана частымi набегамi крымскiх татар, магнацкiмi спрэчкамi, сялянскiмi
паўстаннямi. Адно з мацнейшых абарончых збудаванняў гэтага часу-замак у
мястэчку Мiр. Гэта квадратнае ў плане збудаванне з выступнымi па вуглах
вежамi. Замак быў вельмi добра прыстасаваны да агнястрэльнай абароны. Яго
муры мелi два рады байнiц, а вежы былi разлiчаны на стральбу цяжкiх грамат
па паўночнай i заходняй сценах замка. Асновай абароны замка былi вежы,
пабудаваныя дзеля таго, каб весцi прыцэльны флангавы агонь. У двары замка
меркавалася пабудаваць двух-павярховы палац, але будаўнiцтва так i не было
скончана. Чаму? Справа ў тым, што Мiрскi замак у адрозненнi ад гарадскiх,
дзяржаўных замкаў быў увесь час уласнай маёмасцю князя iлiнiча, у яго не
хапiла грошай i будаўнiцтва было спынена. У 1568 г. Мiрскi замак
пераходзiць у рукi князеў Радзiвiлаў i тыя дабудоўваюць замак.
У пластычным афармленнi Мiрскага замка выкарыстаны самыя простыя, але
характэрныя для беларускай готыкi выяўленчыя сродкi:гатычная муроўка з
мураванымi камянямi, падзел стен разнастайнымi па форме нiшамi,
арнаментальныя цаляныя паясы. Вакол замка насыпаны земляныя валы, вакол
якiх праходзiць вадзяны роў. На поўнач ад валоў разбiваецца «iтальянскi
сад», у якi можна было спусцiцца з другога паверха палаца на спецыяльным
драўляным мастку.
Для культавай архiтэктуры Беларусi канца 15-16 ст. характэрны новы тып
пабудоў-храмы, прыстасаваныя да абароны, якiя ўваходзiлi ў сiстэму
гарадскiх умацаванняў цi былi асобнымi кропкамi абароны у вясковых
ваколiцах. У гэты час пашыраюцца мiжусобныя сутычкi памiж магнатамi, ад
якiх больш за ўсе цярпеў просты люд. Сховiшчам для яго звычайна станавiлася
бажнiца, нярэдка адзiнае ў наваколлi мураванае збудаванне. У ей можна было
схавацца i адбiцца ад невялiкага атрада рабаўнiкоў, што спусташалi
безабаронныя вёскi i мястэчкi. Пiсьмовыя крынiцы паведамляюць пра шматлiкiя
храмы-крэпасцi ў розных мясцiнах. Агульныя рысы кампазiцыi гэтых храмаў-
кампактнасць аб’ёму, высокi шчыпцовы дах, абарончыя вежы з байнiцамi i
выразны падзел унутранай прасторы на абарончую i культавую часткi.
Прыкладам такiх пабудоў з’яўляецца абарончая царква ў вёсцы Мураванка.
Пабудавана Мураванка, як i шмат беларускiх храмаў у 16 ст. Яна мае чатыры
парожныя вежы, арганiчна звязаныя з галоўным корпусам. Сцены храма, амаль
двухметровай таўшчынi, праразаюць байнiцы. Мураванка мае абарончыя
прыстасаваннi, яе аб’ёмная пабудова выглядае ўзнёслай, лёгкай, кампактнай.
На даху царквы да нашых дзён захавалася чырвоная дахоўка. Падлога зроблена
з тоўстай спецыяльнай цэглы-пiльчаткi.
Адным з першых будынкаў новай пабудоўкi трэба лiчыць замак Глебавiчоў ў
Заслаўi.
Ен размешчаны к поўначы ад горада i займае плошчу 200 на 100 м.
Чатырохвугольны па плану, замак некалi аддзяляўся шырокiм i глыбокiм iрвом
з вадой. Сiстэма сажалак значна ўзвышала ўзровень вады i фактычна
ператварала замак ва ўмацаваны востраў. Замак зроблены з цэглы i каменняў.
Даследчыкi мяркуюць, што замак шмат разоў сваiмi магутнымi сценамi ўкрываў
Глебавiчоў ад небяспекi. У сённяшнiя днi гэты замак з’яўляецца краяведчым
музеям. Такiм чынам, мы бачым, што гiсторыя развiцця будаўнiцтва на
тэрыторыi Беларусi з 9 ст. па 17 ст. вельмi насычаная i цiкавая. На жаль
толькi, што толькi адзiнкi з магутных пабудоў дайшлi да сённяшнiх дзён. Але
ж пойдзем далей i даведаемся пра тое, як трапiла цагельнае рамяство на
Беларусь.
II. У старажытнай цагельнi. 9-17 ст.
Шырокае мураванае будаўнiцтва патрабавала ўсё больш разнастайных будаўнiчых
матэрыялаў i ў першую чаргу цэглы. Як жа трапiла яна ў Беларусь?
Не адну тысячу гадоў налiчвае гiсторыя цагельнай справы. Зарадзiлася яна ў
краiнах усходу, дзе не было дастатковай колькасцi дрэва i каменняў,
неабходных для ўзвядзення манументальных пабудоў. У Еўропе цэглу ўпершыню
сталi вырабляць рымляне, але яна не стала ў iх галоўным будаўнiчым
матэрыялам. У часы сярэднявечча выраб цэглы ў Еўропе быў у заняпадзе. У
Кiеўскую Русь цэгла трапiла разам з вiзантыйскiмi дойлiдамi ў першай палове
10 ст. i атрымала назву «плiнфа». Упершыню, як я ўжо казаў, плiнфа ўжыта ў
муроўцы Полацкай Сафii. Потым мураваныя пабудовы з яе выкарыстаннем
узводзяцца ў Полацку, Вiцебску, Гароднi, Тураве. У 12 ст. адначасова
ўжывалася плiнфа двух памераў. Прычым адзiн з iх быў асноўным, а iншыя
складалi 20-30 працэнтаў ад агульнай колькасцi. Старажытную полацкую,
вiцебскую i гародзенскую цэглу выраблялi ў спецыяльных формах з драўляным
дном. Пра гэта сведчаць адбiткi дошак на глiне i спецыяльныя знакi, якiмi
майстры пазначалi сваю прадукцыю. Цiкава, што гародзенская форма плiнфы мае
знакi толькi на тычках, а полацкая i вiцебская-на тычках i адным з шырокiх
бакоў. Вiдаць, сярод цагельнiкаў былi пiсьменныя людзi, бо iх знакi маюць
выгляд не толькi крыжоў, стрэлачак i iнш. геаметрычных знакаў, але i розных
лiтар. Абпальвалi плiнфу ў спецыяльных печах складзеных з цэглы. У другой
палове 13 ст. плiнфу ў беларускiм манументальным будаўнiцтве змяняе
буйнапамерная брусковая плiнфа. Зойдзем на хвiлiну ў майстэрню цагельнiка
15 ст. Гэта быў майстар, якому дапамагалi некалькi чалавек. Цэгла рабiлася
на спецыяльным шырокiм драўляным стале. Форма ўяўляла сабою дзве збiтыя
разам прамавугольныя драўляныя скрынкi, акаваныя жалезам i з ручкамi па
баках. Цагельнiк запаўняў iхглiнай, потым запiхваў кавалачкi глiны ў куткi
формы. а глiняныя рэшткi зграбаў рукою або дошчачкай. Ад пальцаў майстра на
паверхнi цэглы часам заставалiся неглыбокiя сляды. Набiтыя глiнай формы
памочнiкi майстра пераносiлi на роўную пляцоўк у i асцярожна вытрасалi
цэглу для прасушкi. Абпальвалi цэглу альбо ў полi, альбо ў печы. Падобным
чынам выраблены i плiткi для падлогi.
З 13 па 18 ст. ужывалася i спецыяльная профiльная цэгла: стрэлападобнай
формы, а таксама iнш. узораў. Найбольш пашыранымi спосабамi вырабу такой
цэглы былi фармоўка i абсклюдаванне (абрэзка цэглы).
На буйнапамернай цэгле амаль заўжды адсутнiчаюць знакi, уласцiвыя плiнфе,
але клеймы i асаблiвыя меткiсустракаюцца на працягу 14-16 ст. Меткi вядомы
на цэгле з Лiдскага i Мiрскага замкаў, а клеймы-на Мiрскай. Вельмi цiкавая
цаглiна знойдзена ў Пiнску. Яе бакавыя гранi аздоблены рэльефным раслiнным
арнаментам. Сiмволiка разнастайных выяў на старажытнай цэгле часта звязана
з пэўнымi асаблiвасцямi цагельнай вытворчасцi i да канца не вытлумачана. Як
бачна, цагельная справа была вельмi распаўсюджана на тэрыторыi Беларусi.
Цагельнi былi там, дзе нешта будавалася.
III. Станаўленне беларускага кафлярства. Гiсторыя кафлянай печы.
Ужо з 15 ст. жылыя памяшканнi замкаў i палацаў пачалi сцяпляць кафельнымi
печамi. У iнвентарах 16-18 стст. згадваецца вялiкая колькасць печаў,
аблямаваных кафляй. Першыя кафлi нагадвалi звычайныя гаршкi альбо невялiкiя
макацеры, таму i атрымалi назву «гаршковыя». Ганчары выраблялi iх разам з
кухонным цi сталовым посудам i нават спачатку мецiлi некаторыя экземпляры
звычайнымi ганчарнымi клеймамi. На Беларусь кафлi трапiлi непасрэдна з
Германii — радзiмы еўрапейскага кафлярства. Не выпадкова, што першыя
вядомыя нам экземпляры знойдзены у князскiх харомах Полацка. Калi
разглядаць эвалюцыю развiцця кафлi то мы бачым, што у аснове стаiць простая
гаршковая кафля. З часам змянялася тэхналогiя будавання, змянялiся
эканамiчныя ўмовы i патрэбы людзей, а разам з iмi змянялася i форма кафлi.
iснуюць таксама пiсьмовыя крынiцы, якiя сведчаць, што ў пабудове Лiдскага
замка шырока выкарыстоўвалася гаршковая кафля. З яе выраблялi глiнабiтныя
печы, невысокiя скляненiстыя збудаваннi з асобнымi ўмараванымi ў iх цела
гаршковымi кафлямi. Паступова верхняя частка кафлi (вусце), што нагадвае
звычайны круг, пачынае набываць розныя формы:чатырохпялёсткавай, значна
радзей трохпялёсткавай разеткi, потым квадрата, якi часам, у 15 -пачатку 16
ст. , закрываўся дэкаратыўнай, зробленай з глiны праразной рашоткай.
Кавалкi такiх кафляў знойдзены ў Полацку. Пераход да кафлi з квадратным
вусцем, якi адбыўся ў 15 ст. , дазволiў рабiць кафляныя печы складанай
канструкцыi, значна павялiчыць iх цеплааддачу за кошт павелiчэння цеплавой
паверхнi печы. У канцы 15-16 ст. для аздаблення сталовага посуду пачынаюць
ужываць зялёную палiву, якая адначасова выкарыстоўваецца i для пакрыцця
плiнфы, што робiць яе элементам ва ўпрыгожаннi iнтэр’еру жылога дому.
У гэты час у самых вялiкiх цэнтрах кафлянай вытворчасцi пачалi паступова
пераходзiць да вырабу каробкавай кафлi, якая несла на сваей вонкавай
пласцiне якi-небудзь малюнак. Зноў-такi першыя каробкi знойдзены ў Полацку.
Гэтыя кафлi непалiваныя, невялiкiх размераў, не маюць рамкi на краях. Але
трэба адзначыць, што працэс замяшчэння гаршковай кафлi на каробкавую
адбываўся вельмi павольна. У сярэдзiне 15 ст. часта будавалiся
камбiнавальныя печы, нiжнi паверх якiх складаўся з гаршковай кафлi, а
верхнi-з каробкавай. Развал такой печы знойдзены ў Мазырскiм Замку.
Гаршковая кафля 15 ст. рабiлася на ганчарным коле, добра абпальвалася, мела
роўнае донца i устойлiвыя прапорцыi. Форма вусця выглядала
чатырохпалоскавай разеткай. У эпоху адраджэння ганчары пакрываюць
каробкавую кафлю палiвай. Такая кафля карыстаецца вялiкiм попытам сярод
гарадскога насельнiцтва. Кафляры наладжваюць сувязi з разьбярамi,