Беларускае мастацтва. Жывапic
Miнiстэрства адукацыi РБ
Беларускi унiверсiтэт iнфарматыкi i радыеэлектронiкi
Кафедра беларускай мовы
Рэферат па тэме :
" Беларускае мастацтва . Жывапic ."
Выканаў :
студэнт групы 821704
Кузняцоў Д.В.
1 9 9 8
ХАРАКТАРЫСТЫКА МАСТАЦТВА ПЕРШАБЫТНАГА ЛАДУ НА ТЭРЫТОРЫI БЕЛАРУСI
Беларускае мастацтва мае багатую гісторыю. Яго вытокі звязаны з
першабытным грамадствам, эпохай палеаліту. Чалавек гэтага часу займаўся
паляваннем, збіральніцтвам, выкарыстоўвал каменныя і касцяныя прылады
працы. Да часу сярэдняга палеаліту адносіцца пачатак здабывання агню,
новыя, больш дасканалыя спосабы апрацоўкі каменю. Разнастайнымі становяцца
прылады працы, - скрабкі, ручныя рубілы, - што было значным крокам у
прагрэсіўным развіцці чалавека. Важным працэсам гэтага перыяду з'явіўся
пераход ад першабытнага стада да роду і завяршэння фарміравання чалавека
сучаснага выгляду - краманьенца.
У эпоху палеаліту ўзнікаюць прымітыўныя рэлігійныя вераванні, якія ў
далейшым аказалі вялікі ўплыў на развіццё мастацтва, вызначылі яго
характар. Гэта былі фантастычныя адлюстраванні рэчаіснасці ў свядомасці
чалавека, цесна звязаныя таксама з культам продкаў, замагільным культам і
адпаведнымі абрадамі.
Прымітыўнае мастацтва эпохі неаліту было акрэслена арнаментам і
скульптурай. Гэту выснову можна зрабіць на падставе знойдзеных твораў
старажытных майстроў, якія маюць дэкаратыўна-прыкладны ў культавы
характар.Арнамент быў часцей за ўсё геаметрычным і меі выгляд хвалістых,
ламаных ліній, зігзагаў,рысак кропкавых паглыбленняў. Ім упрыгожвалі
прылады працы, прадметы , якія, на думку археолагаў, выкарыстоўваліся ў
магічных абрадах. Існаванне мацярынска-радавой абшчыны стварыла культ
жанчыны, што адлюстравалася ў тагачаснай скульптуры. Невялікія па памерах
фігуркі жанчын выразалі з косці, каменню. Іх аўтары падкрэслівалі перш за
ўсё біялагічны пачатак, гіпертрафіруючы ў выявах асобныя часткі цела, што,
магчыма, павінна было ўвасабляць вобраз прамаці, ідэю плоднасці.
Да эпохі позняга палеаліту адносяцца знаходкі ўпрыгожанняў. У
большасці гэта былі прыстасаваныя прыродныя формы - зубы жывёл, раквіны з
прасвідравнымі адтулінамі, касцяныя трубачкі.
У мезаліце (9-5 тыс. да н.э.) адбываюцца важныя змены ў характары
жыцця першабытнага грамадства. У іх аснове вынаходства лука, стрэл з
крэмневымі наканечікамі, прыручэнне дзікіх жывёл, засяленне лясной зоны.
Людзі гэтага часу карысталіся крэмневымі прыладамі працы: нажамі,
скрабкамі, разцамі разнастайнай формы, якія вырабляліся спосабам абіўкі.
Часцей за ўсё крэмневыя дэталі замацоўваліся ў пазах трымальнікаў. Знаходкі
такога тыпу былі зроблены ў паўднёвых раёнах Беларусі ( Петрыкаўскі раён,
стаянкі Беласарока, Юравічы, Лескавічы ).
У эпоху неаліту (5—3 тыс. да н.э.) адбываецца далейшае развіццё і
ўскладненне прымітыўнага мастацтва. Гэтаму садзейнічаў працэс пераходу ад
прысвойваючыга вядзення гаспадаркі (паляванне, рыбная лоўля, збіральніцтва)
да вытворчых форм (земляробства, жывёлагадоўля). Важным дасягненнем неаліту
з'яўляецца посуду, пачатак вырабу глінянага узнікненне прадзення і ткацтва.
Гліняны посуд, пераважна востраканечнай формы, выраблялі ўручную,
упрыгожвалі арнаментам і абпальвалі. Выкарыстанне і размяшчэнне арнаменту
было самым разнастайным, а яго характар сведчыць аб развітым пачуцці формы
ў старажытных майстроў. Найбольш часта сустракаюцца вырабы з геаметрычным
вузорам, які наносілі зубчастым штампам, пальцамі, пазногцямі, завостранымі
палачкамі (знаходкі з басейна Прыпяці - паселішча Лысая Гара, в. Кругліцца,
паселішча ля в. Рудакова Слонімскага раёна).
У часы позняга неаліту (3 тыс. да н. э.) атрымлівае распаўсюджанне
кераміка шарападобных і пласкадонных форм (гаршкі, амфары, міскі) з выявамі
жывёл,птушак, якія пасвайму выгляду нагадваюць арнамент.
Значнае месца ў мастацкай дзейнасці чалавека позняга палеаліту
займаюць таксама скульптурныя вырабы, прадметы культу, упрыгожанні. Часцей
за ўсё яны вырабляліся з косці, крэмнія, а ўпрыгожанні -- з бурштыну. На
Асавецкай стаянцы ў Бешанковіцкім раёне былі знойдзены выява лася,
выразаная з рога, некалькі выявў галавы чалавека, фігуркі птушак, падвескі
і пацеркі з бурштыну, зубоў жывёл. У параўнанні з палеалітычнымі фігуркамі
жанчын, дзе галоўным быў біялагічны пачатак, у неалітычнай скульптуры
асноўная ўвага надаецца выяўленню мужчынскіх вобразаў, галавы, твару.
Такога роду скульптура, прадметы культу, упрыгожанні маюць падабенства са
знаходкамі ў паўднёва-ўсходняй Прыбалтыцы, на паўночна-ўсходніх тэрыторыях
Расіі.
У эпоху бронзы (кан. 3 - пач. 2 тыс. да н.э.) назіраецца пашырэнне
матэрыяльнай дзейнасці чалавека. Адначасова з каменнымі прыладамі працы
выкарыстоўваюцца медныя і бронзавыя сякеры, наканечнікі коп'яў, долаты,
нажы, разнастайныя ўпрыгожанні, Пры гэтым вырабы з каменю вызначаюцца
добрай апрацоўкай. Пашырэнне аб'ёму вытворчасці прылад працы, паляпшэнне іх
якасці прывяло да абмену, услед за чым прыходзіць і маёмасны падзел
грамадства. Чалавек пасяляецца ў найбольш зручных для вядзення гаспадаркі
месцах - наберагах вадаёмаў, на ўрадлівых землях.
У развіцці мастацтва бронзавага веку асаблівую ролю пачынае
адыграваць рэлігія. Пашыраецца і ўскладняецца касмаганічны культ і культ
продкаў. Пахаванні бронзавага веку вядомы двух тыпаў - труппалаженні і
трупапахаванні ( курганы ля в. Хадасевічы Рагачоіскага раёна, грунтавыя
магільнікі ва ўрочышчы Стрэліца Веткаўскага раёна ).
Пахавальныя рэчы з магільнікаў і курганоў складаюць гліняны посуд,
крэмневыя наканечнікі стрэл і дроцікаў, нажы, клінападобныя сякеры,
разнастайныя ўпрыгожанні, вырабы з бурштыну медзі і бронзы. Яны сведчаць не
толькі аб высокім узроўні вытворчасці, існаванні абмену ( ва ўрочышчы
Стрэліца былі знойдзены шкляныя і фаянсавыя егіпецкія пацеркі), але і аб
развітым пахавальным кульце, шырокіх і шматбаковых ўяўленнях і вераваннях
людзей эпохі бронзы.
Разнастайнасцю форм, арнаменту вызначаецца кераміка эпохі бронзы.
Звычайна гэта пласкадонныя сасуды радзей (пераважна ў пачатку бронзавага
веку ) востраканечныя і гшарабалобныя. Посуд упрыгожваўся геаметрычным
арнаментам, які размяшчаўся або ў верхняй частцы вырабу, або пакрываў ўсю
паверхню сасуда.
Панёманне і паўднёва-ўсходнія раёны бронзы былі звязаны з
сярэднядняпроўскай і прыбалтыйскай культурай. Насельніцтва гэтых месц у 21
- 15 стагоддзяў да н. э. Вырабляла керамічны посуд шарападобнай формы з
плоскім дном і ўпрыгожвала яго кругавымі лініямі, наразным арнаментам,
адбіткам шнура ( культура шнуравой керамікі; асобныя археалагічныя культуры
маюць назву ад характару ўпрыгожванняў керамічных вырабаў ).
Кераміка эпохі бронзы, разам з некаторымі тэрытарыяльнымі
асаблівасцямі, вызначалася шэрагам агульных рыс, уласцівых як Падняпроўю,
Палессю, так і Падзвінню, Панёманню Беларусі.
Пераважнае развіццё арнаментальнага падыходу ў мастацкай чалавека
прывяло да значнага памяншення колькасці скульптурных выяў у эпоху бронзы.
Тыя ж, што вядомы зараз, маюць ясна выказаны магічны характар. Так, у
верхніх пластах паселішча ля в. Асавец ( Бешанковіцкі раён ) была знойдзена
касцяная скульптура ў выглядзе галавы чалавека. Мяркуючы па яе форме і
наяўнасці адтуліны для нашэння, яна выкарыстоўвалася ў рытуальных і
магічных абрадах.
У мастацтве бронзавага веку добра бачна яшчэ адна асаблівасць.
Разнастайнасць форм і відаў мастацкай дзейнасці чалавека з'явілася вынікам
бурнага працэсу этнакультурных змяшэнняў і ўзаемаўплываў.
Наступным важным этапам у развіцці мастацтва першабытнага грамадства
з'яўляецца жалезны век ( 7 - 6 стст. да н. э. ). Ён звязаны з пачаткам
здабывання жалеза. Выраб прылад працы з больш трывалага металу садзейнічаў
атрыманню прыбавачнага прадукту і накапленню матэрыяльных каштоўнасцей
спачатку ў родзе, а потым у асобных сем'ях. Гэта паскорыла распад
першабытна-абшчынных і сфарміравала прадумовы для зацвярджэння феадальных
адносін. У эпоху жалеза на тэрыторі Беларусі і суседніх землях складваюцца
ўстойлівыя этнічныя ўтварэнні, на аснове якіх у канцы 1-пачатку 2 ст. да н.
э. Узнікаюць сучасныя ўсходнеславянскія і балтамоўныя народы.
Сфера дзейнасці чалавека у эпоху жалеза значна пашыраецца ў параўнанні
з папярэднім перыядам. Насельніцтва займалася жывёлагдоўляй, земляробствам,
паляваннем, рыбалоўствам. Гэта дыктавала павелічэнне кола прадметаў, якімі
карысталіся ў побыце.
Гісторыкі вылучаюць у жалезным веку шэраг культур, адпавядаючых групам
плямён, якія мелі вызначаныя рысы матэрыяльнай культуры і рытуалаў
пахавання. Найбольш старажытнай з'яўляецца мілаградская культура ( першыя
знаходкі былі зроблены паблізу в. Мілаград Рэчые рысы таксама ўласцівы
паўднёва-ўсходняй Беларусі ( Столінскі, Лоеўскі раёны ).
З канца 1 тыс. да н. э. у Верхнім і Сярэднім Падняпроўі складваецца
зарубянецкая культура ( назва паходзіць ад паселішча, адкрытага паблізу в.
Зарубянцы на Кіеўшчыне ў 1899 г. ). Паўночна-ўсходнія раёны Беларусі ў
эпоху жалеза насялялі балцкія плямёны штрыхаванай керамікі і днепра-
дзвінскай культуры. Гэтыя культуры не існавалі адасоблена. Ім былі ўласцівы
агульныя рысы, што дазваляе вылучыць у мастацтве жалезнага веку шэраг
асаблівасцей.
Сфера выкарыстання мастацтва ў прадметах побыту паступова звужаецца на
кераміцы і ўпрыгожаннях. Вялікую групу вырабаў, якія сведчаць аб высокім