абвешчаны Вітаўт.
З гэтага часу правы карэннага насельніцтва праваслаўнага веравызнання
пачынаюць паступова абмяжоўвацца, а роля беларускай культуры, раней
афіцыйнай у дзяржаве, памяншацца.Разам з тым узнікненне Рэчы Паспалітай
садзейнічала пашырэнню разнастайных сувязей з краінамі Заходняй Еўропы.
Беларускае мастацтва 14 - 16 стагоддзяў нясе на сабе адбітак праблем і
супярэчнасцей грамадска-палітычнага жыцця дзяржавы. Яго развіццё было
бурным і імклівым. У гэты час назіраецца актыўнае засваенне традыцый
рэнесанснай культуры, якая ўзбагачаецца нацыянальнымі рысамі. Не малую ролю
адыграла таксама і багатая мастацкая спадчына старажытнабеларускіх
княстваў, уздзеянне якой было вельмі значным. Пашырэнне ўзаімасувязей з
заходнееўрапейскімі краінамі, перш за ўсё ў релігійных межах, спрыяла
распаўсюджванню раманскага, гатычнагу стыляў. Іх актыўнае ўваходжанне ў
мастацкаю практыку абумовілі і асабістыя, унутрыдзяржаўныя прычыны.
Засваенне новых мастацкіх стыляў адбывалася ў розных відах культуры
няроўна.
Культурнае жыццё на Беларусі ў 14 -- 16 стагоддзях было акрэслена
гуманістычнай асветніцкай дзейнасцю выдатных прадстаўнікоў літаратуры - Ф.
Скарыны, М. Гусоўскага.
ЖЫВАПІС БЕЛАРУСІ 14—16 СТАГОДДЗЯЎ
У 14—16 стагоддзяў адбываецца імклівае развіццё выяўленчага мастацтва
–жывапісу, графікі, скульптуры. Іх вызначае шэраг ўзаемазвязаных стыляў -
готыка, рэнесанс, маньерызм. На характар выяўленчага мастацтва аказалі
таксама значнае ўздзеянне багатыя традыцыі візантыйскай і старажытнарускай
культуры.
Мастацву Беларусі 14 - 16 стагоддзяў уласціва цікавасць да паказу
багатага унутранага свету асобы, яе маральнага аблічча. У жывапісе 14 - 16
стагоддзяў назіраецца імкненне да экспрэсіі, дынамікі, паказу драматычных
сітуацый. Менавіта ў 14 - 16 стагоддзях пачынаецца фарміраванне свецкіх
форм мастацтва, якія да гэтуль не набылі адпаведных жанравых адрозневанняў.
Асабліва інтэнсіўна ў адзначаный перыяд развіваецца партрэт. Акрамя яго
мастакі звярталіся да манументальных выяў, пісалі абразы.
Аб манументальным жывапісе 14 - 16 стагоддзяў больш вядома з
літаратурных і архіўных крыніц. Іх данныя сведчаць , што фрэскавымі
роспісамі былі ўпрыгожаны княжацкія палацы ў Віцебску, Троках, Крэве,
Гродне, Віцебску, Полацку, цэрквы,касцёлы. Гэты жывапіс не захаваўся да
нашага часу.
Самым значным помнікам манументальнага жывапісу 15 стагоддзя, удзел у
стварэнні якога прымалі беларускія мастакі, з'яўляюцца роспісы капліцы св.
Тройцы ў Люблінскім замку. Плоскасці сцен асноўнага аб'ёму храма, яго
апсіда, скляпенні пакрываюць сюжэтныя кампазіцыі, арнаментальныя выявы. Па
сваіх мастацкіх, стылістычных якасцях, зменах у размяшчэнні асобных сцен
яны нагадваюць больш ранні жывапіс, напрыклад, храмаў Бельчыцкага
Барысаглебскагаманастыра ў Полацку, фрэскавыя цыклы наўгародскай царквы
Фёдара Страцілата. Гэта асаблівасць, а таксама надпіс у самой капліцы даюць
падставы сцвярджаць, што яе фрэскаве ўбранне было выкана беларускімі
жывапісцамі, якімі кіраваў майстр Андрэй.У 14 - 16 стагоддзях разам
зманументальным інтэнсіўна развіваецца станковы жывпіс. Аб найбольш ранніх
творах вядома з літаратурных крыніц, у якіх згадваюцца асобныя абоазы і
партрэтныя выявы, даецца іх апісанне. Беларускі іканапіс разглядаемага
перыяду вызначаецца моцным уздзеяннем візантыйскіх і старажытна рускіх
традыцый. Але яны не столькі захоўваюцца, колькі развіваюцца і
удасканальваюцца мясцовв\ымі майстрамі, якія выпрацоўваюць самастойныя
правілы і схемы выяўлення святых, евангельскіх сюжэтаў, вышукваюць найбольш
дасканалыя тэхнічныя прыёмы.
Для беларускіх абразоў 14 - 16 стагоддзяў адметным з'яўляецца шырокае
выкарыстанне дэкаратыўна-пластычных сродкаў - разьбы і лепкі па ляўкасу,
расфарбоўкі фону, разнастайных накладных элементаў, пакрыцця жывапіснай
паверхні ахоўным лакам з яечнага бялку або смалы.
З 16 ст. у беларускім іканапісе назіраюцца пэўныя зрухі, звязаныя з
удзеяннем Адраджэння і маньерызму. На змену вытанчаннасці і ўмоўнасці
вобразаў прыходзіць канкрэтнасць, вызначаная жыццёвая пераканаўчасць.
Мастакоў пачынаюць хваляваць магчымасць увасаблення разнастайных чалавечых
пачуццяў, каларытных дэталяў рэальнага жыцця. Гэты працэс ішоў павольна.
Прыкметы моцнага ўздзеяння рэнесансных традыцый відавочны ў абразах
"Лука і Сымон", "Павел і Іаан","Іакаў і Іуда", якія складалі апостальскі
чын іканастаса Сымонаўская царквы ў Кажан-Гарадку. Яны адлюстроўваюць
найбольш прагрэсіўную лінію ўразвіцці тагачаснага эканапісу. Архаічнае
плынь знайшла таксама шырокае распаўсюджанне ў 16 ст., відавочна у такіх
творах, як "Нараджэнне Багародзіцы" з в. Ляхаўцы Малырацкага раёна,
"Параскева-Пятніца" са Случчыны.
Для беларускага жывапісу 16 ст. адметнай рысай было уздзеянне для
эканапісу прёмаў на алтарныя абразы. Адбывалася спалучэнне
заходнееўрапейскіх уплываў з візантыйскастаражытнакіеўскай асновай.
Зараджэнне партрэтнага жанру у 14 - 15 стст. было прадыктавана усім
ходам развіцця беларускай культуры, фарміраваннем у царкоўнай ідэалогіі
ідэй свецкага мастацтва. Ужо ў фрэсках Спаса-Праабражэнскай царквы ў
Полацку бачна партрэтныя рысы.
Сваеасаблівай з'явай партрэтнага жанру 16 - пач. 18 ст. з'яўляецца
сармацкі партрэт. Чалавек у такіх твроах паказваўся па вызначанай схеме - у
парадлным аддзенні, у акружэнні прадметаў, што адлюстроўвалі не толькі
мадэль, яе унутраны свет, характар, але і перадавала прынадлежнасць да той
ці іншай саслоўнай групы насельніцтва, дазваляла даведацца аб палажэнні
асобы ў грамадстве.
Да ліку найбольш выдатных помнікаў адносіцца партрэт Юрыя Радзівіла.
Мадэль у ім паказана ў поўны рост у акружэнні шматлікіх дэталяў. Дзякуючы
ім, а таксама надпісу, можна даведацца аб партрэтуемым, аб месцы паказанац
асобы ў тагачасным грамадстве.
Акрамя Вільні, Нясвіжа, Супрасля, буйным цэнтрам партрэтнага жывапісу
16 ст. з’яўляўся Слуцк. Тут пры двары князёў Алелькавічаў працавала
некалькі майстроў. Магчыма аднаму з іх належыць партрэт Кацярыны Слуцкай.
Разам з тыповымі рысамі, уласцівымі сармацкім выявам, у рабоце
прысутнічаюць пэўныя элементы рэнесансу і маньярызму.
У гэты час на Беларусі працуе шмат іншаземных майстроў, сюды
прывозяцца творы з розных еўрапейскіх краін. Разам гэта стварае спрыяльную
глебу для росквіту партрэтнага жанру, для фарміравання яго нацыянальных
рыс.
БЕЛАРУСКАЯ ГРАФІКА 14 - 16 СТАГОДДЗЯЎ
Шляхі развіцця графікі ў 14 - 16 стст. адкрэслены багатымі традыцыямі
папярэдніх гадоў, зменамі ў грамадска-палітычным жыцці дзяржавы,
суіснаваннем двух рэлігій - каталіцызму і праваслаўя. Эвалюцыя гэтага віду
мастацтва звязана з гісторыяй рукапіснай і друкаванай кнігі. У мініяцюрах,
гравюрах старадрукаў знайшлі адлюстраванне новыя стылістычныя плыні, якія
не толькі ішлі за межу краіны, але і фарміраваліся на мясцовай глебе. У
разглядаемый перыяд найбольш пашыранай была кніжная мініяцюра.
Мініяцюры 14-16 стст. маюць шмат агульнага з мастацтвам рукапіснай
кнігі старажытнабеларускіх княстваў. Адхіныя першаўзоры, кананічныя
патрабаванні царквы прымуіалі аўтараў ісці ўслед за візантыйскімі і
балканскімі традыцыямі.
Рукапісы 14-16 стст. упрыгожваліся выявамі людзей, жывёл, фантастычных
істот. Найбольш выдатным узорам можа быць Мсцішскае евангелле. На думку
мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў, яно было створана ў Мінску ў 14 ст., адкуль
трапіла ў Мсціж.
Развіццё мініяцюры ў 14 - 16 стст. было імклівым. Стылістычная
накіраванасць выяў мянялася адносна хутка. Так даследчыкі рукапісаў
адзначаюць, што ўжо з 14 ст. пачынаецца адыход ад пануючых візантыйскіх
традыцый, значнае ўзмацненне рэалістычных рыс. Асабліва паказальнымі ў
гэтым плане з'яўляюцца "Лаўрышаўская евангелле" і "Радзівілаўскі летапіс",
"Служэбнік".
З'явай, якая мела для беларускай культуры выключныя па значнасці
вынікі, можна лічыць пачатак кнігадрукавання. Рукапісная кніга не магла
задаволіць патрэб тагачаснага грамадства. Яе магчымасці былі абмежаваны і
даволі вялікім часам выканання, няздольнасцю хутка адрэагаваць на пэўныя
падзеі, існаваннем твора толькі адзіным экземпляры. Кнігадрукаванне адкрыла
шырокі шлях для кніжнай ілюстрацыі, станкавой гравюры.
Развіццё беларускай графікі з другой паловы 16 ст. было вельмі
імклівым. У дракарні Мамонічаў выдаюцца "Трыбунал", "Статут ВКЛ" - юрыдычна
заканадаўчыя кнігі з адпаведным стрыманым мастацкім вырашэннем,
распачынаецца стварэнне станковых твораў - партрэтаў, карт, гарадскіх
відарысаў. Канец 16 ст. адзнаменаваны першымі медзярытамі, што было не
толькі прыкметай часу адзнакай сувязей з заходнееўрапейскімі графічнымі
школамі, але і значным крокам наперад у засваенні распаўсюджанні новых
відаў і тэхнік гравюры.
НАЙБОЛЬШ ЗНАКАМІТЫЯ ПРАДСТАЎНІКІ СУЧАСНАГА МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ
Алейнік Дзмітрый Іванавіч.
Нар. 11.05.1929, г. Беразіно.
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1954), Беларускі дзяржаўны
тэатральна-мастацкі інстытут (1960). Вучыўся ў Волкава, У. Сухаверхава, В.
Цвіркі.
Удзельнічае ў выставах з 1961.
Творы экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Казахстане, Фінляндыі, Польшчы,
Малдове, Германіі, Літве, на Украіне, у Чэхаславакіі, Алжыры, Тунісе.
Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь,
грамадскіх і прыватных зборах Беларусі.
Працуе ў галіне станковага і манументальнага жывапісу.